Чакаюць палеткі сейбітаў
У камунальным сельгаспрадпрыемстве «Бялёў» за зіму не толькі належна падрыхтавалі тэхніку да веснавых палявых работ, але і ўмацавалі парк новымі агрэгатамі.
Галоўны інжынер гаспадаркі Аляксандр Струк з задавальненнем дэманструе новыя машыны для правядзення доглядных работ за пасевамі.
– Нашыя механізатары ўжо выконваюць некаторыя справы ў полі, – расказвае Аляксандр Мікалаевіч. – У прыватнасці, поўным ходам ідзе разбіўка на палях арганікі і яе заштукоўванне ў глебу. Упэўнены, што старанні ў рамонтных майстэрнях дазволяць правесці яравую сяўбу з высокай якасцю і ў адведзеныя тэрміны.
Сяргей БЕЛКА