Вырашаць народу
Не так і шмат часу засталося да рэс-публіканскага рэферэндуму па прыняццю праекта Канстытуцыі краіны. Згаданая падзея выклікае ўсё большую зацікаўленасць у людзей. Менавіта гэта прадэманстравалі жыхары аграгарадка Ленін, якія паўдзельнічалі ў дыялогавай пляцоўцы са старшынямі раённага Савета дэпутатаў Уладзімірам Куляшом, мясцовага сельвыканкама Васілём Нямчэням і намеснікам начальніка РАНС Юрыем Зубковым.
На мерапрыемства сабраліся дэлегацыі ўсіх працоўных калектываў, што ажыццяўляюць дзейнасць на згаданай адміністрацыйнай тэрыторыі. Прысутныя з вялікай зацікаўленасцю выслухалі Уладзіміра Куляша, які падрабязна прааналізаваў найбольш знакавыя змяненні і дапаўненні, што прапануюцца ў Асноўным Законе беларусам для адабрэння. З вялікім задавальненнем Уладзімір Мікітавіч падзяліўся ўласнымі ўражаннямі і ад сходу, на якім Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да парламента і народа. Старшыня райсавета прымаў непасрэдны ўдзел у такім вялікім форуме.
Надзённыя пытанні агучыў і кіраўнік Ленінскага сельвыканкама Васіль Нямчэня. У прыватнасці, ён расказаў, як будзе праходзіць рэферэндум у Савеце. Для зручнасці людзей тут адкрытыя два ўчасткі, у Леніне і Грычынавічах. Выказацца наконт прапануемых змяненняў у Канстытуцыю жыхары змогуць не толькі 27 лютага, у дзень плебісцыту, але і датэрмінова, пачынаючы з 22 лютага. Праца камісій наладжана ў адпаведнасці з заканадаўствам, і кожны жадаючы можа звярнуцца да іх членаў за неабходнымі тлумачэннямі.
Несумненна, што на сходзе не абышлі ўвагай і бяспеку жыццядзейнасці насельніцтва. Юрый Зубкоў праналізаваў сітуацыю з пажарамі не толькі на тэрыторыі Савета, але і ўсяго раёна і вобласці. Па яго словах, у большасці выпадкаў трагедыі адбываюцца па віне саміх гаспадароў, асабліва тых, што вядуць асацыяльны лад жыцця. Таму выратавальнік папрасіў усіх быць абачлівымі і асцярожнымі, строга выконваць правілы бяспекі.
Прайшоўшая ў Леніне сустрэча, у чарговы раз засведчыла, што кожны беларус мае права выказацца па самых важных пытаннях жыцця краіны. Галоўнае, выкарыстаць такую магчымасць з найбольшай карысцю для свайго народа. Менавіта ад рашэння кожнага на рэферэндуме будзе залежаць наша будучыня.
Сяргей Белка