Маем права
Адразу, што ўразіла, калі пераступіў парог участка па правядзенню рэспубліканскага рэферэндуму ў аграгарадку Бялёў, яго ўтульнасць. Паспрыяла таму размяшчэнне ў мясцовай установе культуры Яе работнікі добра пашчыравалі над эстэтыкай і ў кабінак для галасавання. І непасрэдна ў зоне дзейнасці камісіі і назіральнікаў.
Ужо ў першы дзень, як паведамілі члены камісіі, выказаць уласнае меркаванне наконт Канстытуцыі краіны прыйшло да паўсотні вяскоўцаў. Першым кінуў у скрынку свой бюлетэнь Валянцін Мірановіч. Старшыня камісіі таццяна грамадзянскую актыўнасць мужчыны адзначыла сувенірам.
— У нас такая ўжо склалася традыцыя, — расказалі на ўчастку, — віншуем выбаршчыкаў, хто першым прыйшоў у дзень датэрміновага галасавання, а таксама — у асноўны. Канечне, без увагі не застануцца і тыя, хто сёлета прыме ўдзел у важнай дзяржаўнай кампаніі ўпершыню.
Работа Бялёўскага ўчастка арганізавана бездакорна. У строга адведзеныя гадзіны, яго дзверы расчыняюцца для людзей, якія жадаюць выказацца па вынесеным пытанні папярэдне. Уся работа камісіі знаходзіцца ў полі зроку назіральнікаў. На згаданым участку іх пяць ад грамадскіх аб’яднанняў моладзі, ветэранаў, жанчын і іншых. Заўваг ад іх – ніякіх, што сведчыць, уся праца арганізавана згодна з заканадаўствам і парушэнні выключаны.
І ўсё ж, як расказалі ў камісіі, асноўны наплыў выбаршчыкаў тут чакаюць непасрэдна 27 лютага. Кожны на ўчастку зможа выказаць не толькі сваё волевыяўленне, але наведвальнікам прапануюць насычаную спартыўна-культурную праграму. Належная да яе падрыхтоўка ўжо бачна ў выглядзе розных выстаў, растаўленага спортінвентару. Безумоўна гатовыя і артысты, якія парадуюць землякоў выступленнямі.
— Канечне, на нашым участку галасуюць не толькі жыхары аграгарадка, але і вёсак Старушкі і Брынёў. Гэта маланаселеныя паселішчы, таму члены камісіі выедуць і туды, каб і тамашнія жыхары змаглі выканаць свій грамадзянскі абавязак. І ў гэтых вёсачках зробім усё належна, каб людзі адчулі значнасць падзеі і важнасць прынятага імі рашэння, — паведаміла старшыня камісіі па правядзенню рэферэндума ўчастка ў аграгарадку Бялёў.
Працуюць тут з задавальненнем, бо ўпэўнены, што вырашаецца вялікая справа, вынікам якой стане мір, спакой і працвітанне нашай зямлі і беларускага народа.