Голас кожнага – наша будучыня

Моладзь Жыткаўшчыны праяўляе актыўную грамадскую пазіцыю ў дачыненні будучага рэферэндуму па праекту Канстытуцыі.

Ангеліна Комар, член союзной молодежи:

— Нам прыйдзецца зрабіць лёсавызначальны выбар для краіны. Таму абавязкова прыму ўдзел у рэферэндуме. У праект Канстытуцыі ўнесена нямала змяненняў і дапаўненняў, якія закранаюць многія сферы нашай жыццядзейнасці. Мне як маладому педагогу, актывісту БРСМ вельмі імпануе, што ў Асноўны Закон унесена істотнае дапаўненне, згодна якога бацькі і асобы, іх замяняючыя, маюць права і абавязаны не толькі выхоўваць дзяцей, клапаціцца аб іх здароўі, развіцці і навучанні, але і рыхтаваць да грамадска-карыснай працы, прывіваць культуру і павагу да законаў, гістарычным і нацыянальным традыцыям Беларусі. Гэтаксама я за падтрымку, што дзяржава аказвае дзецям-сіратам і дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў. Праяўленне патрыятызма, захаванне гістарычнай памяці аб гераічным мінулым Беларускага народа з’яўляюцца доўгам кожнага грамадзяніна краіны. Гэтае дапаўненне таксама вельмі своечасовае для моладзі, бо, на жаль, даводзіцца канстатаваць, што многія з падрастаючага пакалення слаба ведаюць гісторыю свайго краю, а гэта, як мне падаецца, непрымальна для нас, бо хто забывае мінулае, не мае будучыні.

Алена Цыбульская,член союзной молодежи :

— На рэферэндум пайду абавязкова, хаця ў мяне будзе звычайны рабочы дзень. Працую лабарантам на малочнатаварным комплексе акцыянернага таварыства “Людзяневічы”.  Безумоўна, што з дапаўненняміі змяненнямі ў Канстытуцыю краіны азнаёмілася загаддзя. Нягледзячы на занятасць, у нашай гаспадарцы правялі сход, на якім начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Сяргей Агіевіч падрабязна  прааналізаваў кожнае важнае палажэнне праекта Асноўнага Закона. Я думаю, што ніхто з грамадзян краіны будзе не супраць тых артыкулаў, у якіх за намі замацавана права на атрыманне бясплатнай адукацыі і лячэння,  на ахову асабістых дадзеных, на ўдзел у выбарах, на сацыяльную падтрымку з боку краіны. Канечне, гарантуючы нам усе гэтыя правы, дзяржава ўскладвае на нас пэўныя абавязкі. І гэта правільна, бо жыць у грамадстве і не прыносіць яму ніякай карысці недапушчальна.  Менавіта гэтая пазіцыя і павінна стаць вызначальнай для кожнага з нас.

Сяргей БЕЛКА

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.