Вакол ёлкі карагод

Весела і амаль па-сямейнаму святкавалі Новы год у тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва дзеці з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця.

У маскарадных касцюмах і звычайных сукенках, з мамамі і татамі, зусім маленькія і амаль дарослыя. Час у чаканні звычайнага цуда праляцеў імгненна. Удзельнікі ранішніка смела чыталі Дзеду Марозу вершы, з настроем актыўнічалі ў гульнях і, канечне, вадзілі карагоды.

Навагоднія падарункі ў межах рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» у гэтыя дні атрымае кожнае дзіця ўказанай катэгорыі. Віншуючы прысутных з надыходзячым святам, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Макарэвіч пажадала, нягледзячы на жыццёвыя выпрабаванні, што выпалі бацькам асаблівых сыноў і дачок, захоўваць аптымізм і верыць у лепшае.

Святлана Шакалян

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.