Сутачны кошт знаходжання аднаго чалавека з каронавірусам ва ўмовах стацыянару складае 127 рублёў
Сутачны кошт знаходжання аднаго чалавека з каронавірусам ва ўмовах стацыянару складае 127 рублёў, у рэанімацыі – 507 руб. Такую інфармацыю паведамілі ў цэнтральнай раённай бальніцы. Курс лячэння ў сярэднім доўжыцца 10-12 дзён, але ёсць пацыенты, якія патрабуюць больш працяглай тэрапіі. Нямала бюджэтных сродкаў расходуецца і на дыягностыку COVID-19 – экспрэс- і ПЦР-тэсты. Па медпаказаннях іх штодня бярэцца каля 50 штук.