У акцыянерным таварыстве “Тураўшчына” збіраюць яблыкі
У двух садах гаспадаркі штодзённа працуюць дзве брыгады агульнай колькасцю тры дзясяткі чалавек. Сёлетні ўраджай вітаміннай прадукцыі значна лепшы за мінулагодні. Тады ўдалося закласці толькі трыста пяцьдзясят тон яблыкаў. Цяпер з фруктовых плантацый у сховішча паступіла ўжо 600 тон пладоў. Па прагнозах агранома Васіля Зырко, гэты паказчык будзе павялічаны як мінімум на сотню тон. Прадукцыю садоў сельгаспрадпрыемства не толькі кладзе на захоўванне, але актыўна рэалізуе на кірмашах і праз уласную гандлёвую сетку, а таксама перапрацоўвае на кансервавым камбінаце.