Сёння — Дзень пажылога чалавека
Яе гады — яе багацце, так можна сказаць пра стогадовую жыхарку вёскі Грычынавічы Праскоўю Пракаповіч.
На Жыткаўшчыне пражывае 10204 пенсіянеры, з якіх 9843 атрымліваюць працоўныя пенсіі.
Найбольшая колькасць чалавек, што забяспечаны згаданымі выплатамі (2228 чалавек) — людзі ва ўзросце 70-79 гадоў. 21,6 працэнта — гэта пенсіянеры 60-64 гады, 18,6 працэнта — 65-69. Самым старым жыхарам раёна, якія зарабілі працоўную пенсію, болей за сто гадоў. Іх два чалавекі. 224 пажылым 90-99 гадоў. Яшчэ 1518 пенсіянерам 80-89 гадоў.
Сяргей БЕЛКА