Запас бяды не чыніць

Восень – клопатаў восем. Адзін з іх – зрабіць запасы на зіму. Як аб гэтым дбаюць жыткаўчане?

Таццяна Атаман:

— Безумоўна, запасаюся ўсім грунтоўна. У мяне вялікая сям’я, трое дзяцей, і хочацца ім дапамагчы. Таму гародніну і садавіну, бульбу вырошчваю на ўласным агародзе. З яго і закладваю прадукцыю на захоўванне ў свежым выглядзе, вару салаты, іншыя кансервы, квашу і марыную. Нарыхтаванага хапае ўсім.

Анатоль Саенка:

— Жыву ў кватэры, але стараюся забяспечыць сябе ўсім неабходным. Для гэтага ў мяне абсталяваны невялікі паграбок. Канечне, нешта вырасціць сам не маю магчымасці, таму агародніну і бульбу купляю на рынку. З гэтай жа мэтай наведваюся і на восеньскія кірмашы, якія праводзяцца ў райцэнтры.

Аляксандра  СобалевА:

— Я першакурсніца Беларускага дзяржаўнага  педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, таму пытанне, як пракарміцца, востра не стаіць. У гэтым плане разлічваю пакуль на падтрымку бацькоў. Калі ад’язджаю на вучобу, маці абавязкова збярэ ў сумку дамашніх прысмакаў уласнага прыгатавання.

Аляксандр Ярмоліч:

— Не лічу патрэбным нечым запасацца.  Гэта раней, у часы дэфіцытаў, пра гэта трэба было клапаціцца. Цяпер жа ў крамах  свежая агародніна і садавіна, ягады  круглы год. Без праблем можна зайсці і набыць, спажыць на здароўе. Так і сапсуецца намнога меней, чым з таго, што паклаў восенню.

Сяргей Белка

Фота аўтара і з архіва апытваемых

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.