Радуюць аграрыяў раёна кукурузныя палеткі
Добрай аддачай радуюць аграрыяў раёна кукурузныя палеткі. У сярэднім кожны гектар культуры аддзячвае вяскоўцам больш як 240 цэнтнерамі масы. На корм грамадскаму статку яе ўжо назапасілі амаль восемдзясят пяць тысяч тон. Скошана 33 працэнты плошчы (3459 гектараў). Распачалі ў рэгіёне ўборку каралевы палёў і на зерне. З абмалочаных 113 гектараў пры сярэдняй ураджайнасці 66,8 цэнтнера засыпана ў засекі 755 тон фуражу.