Трапныя стрэлы

Чарговы этап спартакіяды калектываў фізічнай культуры сабраў дзесяць каманд. Працаўнікі прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый змагаліся ў дартсе.

Спаборніцтва праходзіла ў памяшканні Жыткавіцкай ДЮСШ, дзе арганізатары стварылі належныя ўмовы для змагання. Самымі трапнымі ў кідках дроцікаў па мішэні аказаліся спецыялісты ВУ «Жыткавічыгаз», якія і заваявалі першае месца. Другімі сталі работнікі райвыканкама, а трэцімі – ДЮСШ.

Па выніках васьмі этапаў  раённай спартакіяды ўпэўнена лідзіруе каманда «Газавік», якая запісала на ўласны рахунак 134 ачкі. У прадстаўнікоў ДЮСШ – 117 балаў і другое месца, а замыкаюць тройку спартсмены аддзела адукацыі (106 ачкоў). Да канца саперніцтва яго ўдзельнікам засталося прайсці чатыры этапы: більярд, летні біятлон, настольны тэніс і плаванне. Загадчыка сектара спорта і турызма райвыканкама Васіль Пінчук чакае, што працоўныя калектывы таксама праявяць масавасць і актыўнасць.  Як заўважыў Васіль Іванавіч, у сёлетніх спаборніцтвах, хаця б у адным відзе спорту, прынялі ўдзел ужо васямнаццаць каманд, што больш чым у папярэднія гады. Безумоўна, такі расклад  радуе, бо ў раёне расце колькасць аматараў здаровага ладу жыцця.

Сяргей Белка

 

 

 

 

 

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.