Не дапусціць пажараў
Супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях прымаюць вычарпальныя захады, каб не дапусціць бяды на жніве. З гэтай мэтай яны праводзяць мерапрыемствы, скіраваныя на недапушчэнне ўзгаранняў тэхнікі, аб’ектаў па перапрацоўцы і захаванню збажыны і грубых кармоў. Рэйды па гаспадарках паказалі, што ў рабоце аграрыяў маюцца ўпушчэнні.
Найперш, куды наведваюцца інспектары РАНС, гэта палеткі, дзе вядзецца абмалот каласавых. Кожная адзінка тэхнікі правяраецца вельмі грунтоўна. І, як паказвае практыка, не ўсё на камбайнах у парадку. У такіх гаспадарках як ААТ «Тураўшчына», «Прыазёрскае-Агра», «Людзяневічы», КСУПы «Бялёў», «Чырвоны Бор», «Коленскае» выяўлены машыны, якія не аснашчаны спраўнымі першаснымі сродкамі пажаратушэння. Не ўсюды яны меліся