У раёне ўсё шырэй разгортваецца ўборка каласавых культур
Сёлета іх абмалот патрэбна правесці на дзесяці з паловай тысячах гектарах. На 16 ліпеня гэтая справа выканана на 7 працэнтах плошчы. Са скошаных 702 гектараў аграрыі атрымалі 1029 тон збажыны пры сярэдняй ураджайнасці 14,7 цэнтнера на круг. Па тэмпах уборкі ў лідарах камбайнеры КСУПа “Коленскае”, якія абамалацілі каласавыя на чвэрці плошчаў.