У гаспадарках раёна падыходзіць да завяршэння першы ўкос траў
У гаспадарках раёна падыходзіць да завяршэння першы ўкос траў. На 28 чэрвеня яны ўбраны на 11291 гектары, што складае 88 працэнтаў агульнай плошчы ўгоддзяў. Для грамадскага статка назапашана 2953 тоны сена (11 працэнтаў да задання) і 49633 тоны сенажу (76 працэнтаў да запланаванага). У сярэднім на адну ўмоўную галаву па раёну нарыхтавана па 6,55 цэнтнера кармавой адзінкі фуражу. У такіх гаспадарках як ААТ “Дзякавічы”, КСУП “Чырвоны Бор” гэты паказчык намнога вышэйшы. У першым сельгаспрадпрыемстве ён перавысіў 18 цэнтнраў кармавых адзінак, у другім набліжаецца да дзесяці.