Першымі ў раёне на палетках з’явіліся камбайны КСУПа “Бялёў”
Першымі ў раёне на палетках з’явіліся збожжаўборачныя камбайны КСУПа “Бялёў”. За дзень у гаспадарцы абмалацілі дзесяць гектараў азімай свірапы. Каб пазбегнуць страт на полі, кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства арэндавала новую тэхніку ў суседнім КСУПе “Чырвоны Бор”. Механізатар Аляксандр Макарэвіч паспяхова справіўся з работай. Валавы збор насення культуры склаў 6,5 тоны. Яно адразу было дастаўлена на прасушку. Па словах дырэктара КСУПа “Бялёў” Аляксандра Талмачоўца, гэтага хопіць, каб забяспечыць у насенні не толькі ўласныя патрэбы, але і прадаць яго іншым. Свірапой мясцовыя земляробы плануюць займацца і надалей, да жніўня мяркуецца засеяць ёю пад сотню гектараў на зялёны корм.