У КСУПах “Чырвоны Бор”, “Коленскае” і “Бялёў” значна пабагацеў рацыён жывёлы
У КСУПах “Чырвоны Бор”, “Коленскае” і “Бялёў” значна пабагацеў рацыён жывёлы на грамадскіх фермах. Такое стала магчымым дзякуючы рабоце “зялёнага канвеера”. У бягучым месяцы ў пералічаных гаспадарках на гэтыя мэты ўжо выкарысталі 30 гектараў травяністых культур, з якіх атрымалі 155 тон здробненай спажыўнай масы.