У гаспадарках Жыткавіцкага раёна пачалі ўносіць калійныя ўгнаенні
У гаспадарках пачалі ўносіць калійныя ўгнаенні пад сяўбу ранніх каласавых культур. Гэтую работу ўжо выканалі да 16 сакавіка на 1919 гектарах, што складае 72 працэнты ад запланаванага.Таксама аграрыі вядуць і падкормкі каліем шматгадовыя травы. На згаданую дату справа на сенажацях зроблена на пятай частцы плошчаў. Добрыя тэмпы на пералічаных участках сельгасвытворчасці забяспечваюць у акцыянерных таварыствах “Тураўшчына” і “Людзяневічы”.