На 85% аграрыі раёна выканалі заданне па вывазцы арганікі на палеткі
На восемдзясят пяць працэнтаў аграрыі раёна выканалі заданне па назапашванню і вывазцы арганікі на палеткі. Пад сяўбу яравых культур яе ўжо маецца 273 тысячы тон з патрэбных 323,5. Асабліва старанна працуюць на гэтым участку механізатары акцыянернага таварыства “Тураўшчына”, якія планавы паказчык перакрылі на дваццаць адзін працэнт. 43 тысячамі тон гною вяскоўцы заправілі глебу з восені.