Цікавае завочнае падарожжа па Беларусі зрабілі працаўнікі КСУП “Чырвоны Бор”

Цікавае завочнае падарожжа па Беларусі зрабілі нядаўна працаўнікі камунальнага сельгаспрадпрыемства “Чырвоны Бор”. Дапамаглі ім у гэтым спецыялісты Жыткавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі.

Уся дзея адбывалася на машынна-трактарным парку. Менавіта сюды і завіталі работнікі кніжнай скарбніцы рэгіёна. Яны падрабязна расказалі аграрыям аб найбольш старажытных і значымых паселішчах краіны, а таксама знакавых для яе архітэктурных пабудовах і  славутасцях, што тварылі на гэтай зямлі, услаўлялі яе. Віртуальны прыезд у кожны рэгіён суправаджаўся гістарычнай даведкай, а таксама вершаванымі радкамі і музычнымі кампазіцыямі. Як падкрэслілі арганізатары напрыканцы мерапрыемства, мы беларусы, чым ганарымся па-праву, бо верым у нашу сінявокую, як гэта рабілі Купала, Колас і Багдановіч. Таму нашая Радзіма будзе жыць і квітнець, пакуль б’юцца сэрцы беларусаў, якія любяць яе лугі, палі, лясы і рэкі. Беларусь непаўторная, і кожны яе жыхар  лічыць за матулю і нізка кланяецца ёй за тое, што ў нас цудоўная дзяржава. Безумоўна, натхнёныя радкі ў сукупнасці з музычнымі кампазіцыямі нікога з чырванаборцаў не пакінулі раўнадушнымі. А пададзены бібліятэкарамі і самадзейнымі артыстамі ўрок патрыятызму надоўга застанецца ў сэрцах і душах працаўнікоў гаспадаркі.

 

 

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.