Ва ўсіх сельгаспрадпрыемствах масава вядзецца абмалот кукурузы на зерне
Сёлета для гэтых мэт адведзена 3747 гектараў. Чвэрць плошчы ўжо ўбрана. З яе атрымана 3407 тон зерня пры сярэдняй ураджайнасці 38,5 цэнтнера. Самыя важкія намалоты маюць працаўнікі акцыянерных таварыстваў «Тураўшчына» (71,7 цэнтнера з гектара) і «Дзякавічы» (51 цэнтнер). Дарэчы, у першай гаспадарцы і найбольшы валавы збор —1054 тоны. Усё кукурузнае зерне будзе выкарыстоўвацца для ўзбагачэння рацыёнаў грамадскага статка.