З першага верасня ў ДБУ-21 дабавіцца яшчэ адзін аб’ект
З першага верасня ў ДБУ-21 дабавіцца яшчэ адзін аб’ект. Вахта з дзесяці чалавек разам з тэхнікай адправіцца на трасу М-7, якая злучае Мінск і Вільнюс і дзе зараз рупіцца нямала спецыялістаў галіны. Жыткаўчанам на ёй прадстаіць прывесці ў парадак трохкіламятровы ўчастак.
Па словах дырэктара Віталія Журовіча, беспрацоўе калектыву не пагражае. Нашы дарожнікі працягваюць займацца добраўпарадкаваннем тэрыторыі Петрыкаўскага горна-абагачальнага камбіната і рамонтам пад’язных шляхоў, што належаць мікашэвіцкаму прадпрыемству “Граніт”. У сезон актыўна задзейнічаны асфальтна-бетонны завод упраўлення. Сумесямі забяспечваюцца не толькі ўласныя аб’ёмы работ, частку прадукцыі ДБУ-21 яшчэ прадае брэсцкім калегам.