Выніковым стаў першы месяц лета для калектыву “Казаргаць-2” ААТ “Тураўшчына”.
Даволі выніковым стаў першы месяц лета для калектыву малочнатаварнага комплексу “Казаргаць-2” ААТ “Тураўшчына”.
Зараз працаўнікі структурнага падраздзялення, дарэчы, аднаго з буйнейшых у жывёлагадоўлі сельгаспрадпрыемства, штодзённа надойваюць па дваццаць тон малака, што складае трэцюю частку агульнагаспадарчага валу прадукцыі. За суткі ад каровы атрымліваюць па дваццаць і болей кілаграмаў з прыростам да мінулагодняга ўзроўню чатыры літры. Як расказаў начальнік комплексу Яўген Рыдзецкі, паляпшэнне спраў з вытворчасцю сырадою стала магчымым дзякуючы своечасоваму абнаўленню статка. З пачатку года ў яго ўведзена трыста цялушак, якія цяпер радуюць добрай аддачай.
Належна на комплексе наладжана і кармленне кароў, рацыён якіх складаюць кормасумесь з люцэрны, кукурузнага сіласу і канцэнтратаў. Немалаважны ўплыў на агульны поспех адыгрывае і высокі прафесіяналізм мясцовых аператараў даення і па адкорму маладняку. У ліку такіх працаўнікоў Раіса Чэчуліна, Надзея Ярмакевіч, Ніна Рослік і іншыя.
Сяргей БЕЛКА