Прафкам АТ“Тураўшчына” грунтоўна падышоў да правядзення працоўнага саперніцтва
Прафкам акцыянернага таварыства “Тураўшчына” даволі грунтоўна падышоў да правядзення працоўнага саперніцтва на жніве сярод кам-байнераў, вадзіцеляў і машыністаў збожжатока.
Каб пастаянна падтрымліваць дух саперніцтва на хлебнай ніве, прафсаюзны лідар гаспадаркі Наталля Вакульчук штодзённа падводзіць вытворчыя здабыткі механізатараў і даводзіць гэтую інфармацыю да кожнага з іх.
Так, на 27 ліпеня сярод камбайнераў сельгаспрадпрыемства лідзіруюць экіпажы ў складзе Сяргея Самцова і Аляксандра Дарошка, Аляксандра Ляшкевіча і Мікалая Прахарэнкі, а таксама Віталій Андрэцкі, якія маюць на ўласным рахунку 384, 343 і 329 тон намалочанага зерня адпаведна.
Лепшыя вынікі на дастаўцы збажыны з поля на ток у вадзіцеляў Мікалая Блоцкага (523 тоны), Мікалая Лебядзінскага (485) і Міхаіла Касача (480 тон). Сярод маладых шафёраў, занятых на адвозцы ўраджаю, стараннасць праяўляе Віталій Шруб, вытворчае дасягненне якога 615 тон зерня.
Значны плён працы і звяна аператараў зернесушыльнай устаноўкі Фёдара Арцюховіча, Сяргея Булдакова, Канстанціна Вераб’я, Яўгена Дземакова, Івана Ката і Аляксандра Клочка, якія з пачатку ўборачнай ужо давялі да патрэбных кандыцый амаль дзве тысячы тон збажыны.
У ААТ “Тураўшчына” абмалочаны каласавыя толькі на пятай частцы плошчы, таму існуе вялікая верагоднасць, што здабыткі хлебаробаў да канца жніва значна пацяжэюць.
Сяргей Белка