АПК Жыткавіцкага раёна на 40% павялічыў вытворчасць ялавічыны
АПК раёна за шэсць мінулых месяцаў амаль на сорак працэнтаў павялічыў вытворчасць ялавічыны адносна такога ж леташняга перыду. Па інфармацыі загадчыка сектара інтэнсіфікацыі вытворчасці ў сферы жывёлагадоўлі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Таццяны Стральчэні, прадукцыя вырошчвання буйной рагатай жывёлы ў грамадскім сектары на 1 ліпеня дасягнула 2898,3 тоны. Па гэтаму паказчыку не змінусавала ніводнае сельгаспрадпрыемства, а найбольшую прыбаўку (у два з паловай разы) забяспечыла сялянская гаспадарка Шруба М.Г. Дарэчы, указаны калектыў з пачатку года атрымаў яшчэ і 588,5 тоны свініны, здолеўшы нарасціць прадуктыўнасць свінакомплексу ў 7,6 раза. Указаная арганізацыя зараз застаецца адзіным у нашым рэгіёне вытворцам гэтага мяса.