У гасцях у мінулага
У рамках плана мерапрыемстваў па захаванні гісторыка-культурнай каштоўнасці загадчык аддзела традыцыйнай культуры і фальклору А. Валюшыцкая пабывала ў экспедыцыі ў знакамітай вёсцы Пагост з мэтай запісаць жывую, каларытную мову носьбітаў фальклору, якія зберагаюць традыцыі сваёй мясцовасці.
Дзякуючы Кацярыне Аляксееўне Панчэні, якая з дзяцінства памятае ўсе дэталі народнага свята “Юраўскі карагод” і працягвае разам з жыхарамі сваёй вёскі зберагаць традыцыі.
У гутарцы Кацярына Аляксееўна закранула больш дэталёва тэму ежы, якую раней гатавалі ў дзень правядзення “Юр’я”. Вельмі шмат страў, якія зараз рэдка сустракаюцца на стале палешукоў. Напрыклад, хто з вас сёння ведае ці спрабаваў “Жур”, “Лазянку”, “Калінаўнік”, “Млінцы”, “Пеўня ў цесце”, альбо бульбу, начыненую грыбамі? Будзем спадзявацца, што у гэтым годзе ў дзень правядзення карагоду (6 мая ў Пагосце) усе жадаючыя і госці прымуць удзел у святочным шэсці, паводзяць карагоды, паспрабуюць святочную ежу і паслухаюць песні ў жывым выкананні народнага фальклорна-этнаграфічнага калектыву “Міжрэчча” філіяла Пагосцкага клуба-бібліятэкі.
А. Валюшыцкая, загадчык аддзела традыцыйнай культуры і фальклору