Праца, якая аб’ядноўвае

25 красавіка адбудзецца рэспубліканскі суботнік. Рэдакцыя пацікавілася ў жыткаўчан, як яны адносяцца да грамадска-карыснай дзейнасці.

Аляксандр Галавач, 55 гадоў:

— Суботнік – справа дабраахвотная. Але колькі сябе памятаю, заўсёды на гэтае мерапрыемства выходзілі масава, бо ведалі, што працуем на карысць грамадству. Памятаю, як  дзякуючы агульным намаганням выратавалі гонар свайго калектыву. Павінна была прыехаць у нашу ўстанову абласная праверка, а ля аднаго з лячэбных карпусоў выраслі такі ладныя зараснікі пустазелля. Кіраўнік і арганізаваў нас, вадзіцеляў, на змаганне з расліннасцю. У вольны час узялі косы, супольна расправіліся з ёю за лічаныя хвіліны.  Скажу яшчэ і тое, што суботнікі для нас былі сапраўдным святам, пасля стараннай працы збіраліся разам і адзначалі.

Сяргей Мікалаеў, 48 гадоў:

— Добра памятаю свой першы суботнік, які ладзіўся ў школе. Я, вучань-пачатковец, да ўласнага сораму, на мерапрыемства не толькі спазніўся, але і не ўзяў дзеркача. Дзяўчаты, якія падмяталі двор, за гэта добра-такі мяне прапясочылі. Дзякуй класнаму кіраўніку, якая ўрэгулявала канфлікт, і я разам з усімі дапрацаваў увесь дзень. З таго часу пра важнасць мерапрыемства мне тлумачыць было не патрэбна. Увогуле нашы школьныя суботнікі вызначаліся вялікім азартам, заўсёды хацелася зрабіць болей чым іншыя класы. Падросшы, ужо працавалі не толькі на школьным двары, але і дапамагалі калгасу. Не бачу нічога дрэннага, што цяпер захавалася традыцыя правядзення суботнікаў. Для прыкладу, нават у нашым горадзе дзякуючы ім удалося зрабіць нямала добрых спраў для агульнай карысці жыхароў.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.