Сейбіты народных песень
Стрэчанне або Грамніцы – зімовае свята язычніцкана паходжання, якое ў народным каляндары прыпадае на 2 або 15 лютага ў праваслаўных беларусаў.
Паводле народных меркаванняў, на гэта свята зіма сустракаецца з летам. Стрэчанне свечы гукае, лета сустракае. Менавіта ў гэты дзень ў Муляраўскім СДК адбыўся канцэрт народнага клуба любіцелей народнай творчасці “Вечарына” Жыткавіцкага аддзела традыцыйнай кульуры і фальклору. Я лічу, мне вельмі пашанцавала, бо трапіла на такі цудоўны канцэрт.
На сцэну выйшлі артысты і раздольна загучалі народныя песні: “Бабіна лета”, “Берагі”, “Чаромха”, “Млын”, “Белыя сады”, і іншыя. Апранутыя ў прыгожыя народныя касцюмы, яны ўпэўненна трымаліся перад гледачамі. Сваімі звонкімі галасамі адразу захапілі сельскую аўдыторыю. Так хочацца верыць, што ў душы кожнага чалавека жыве песня. Яна вабіць словам, геніяльнай народнай мелодыяй, прафесійны выкананнем. Няпроста і нялегка асвойваць дастаткова складаные кампазіцыіі. Патрэбна ўпарта працаваць над кожным гукам, как глыбока раскрыць змест кожнага радка, хораша паказаць наш вяселкавы і песенны край, как загучала кожнае слова дружна.
Парадавалі таксама выканаўцы жартоўна-сатырыстычнымі творамі. З гэтай нагоды мае землякі добра “рагатнулі”.
Сярод артыстаў былі і людзі паважанага ўзросту. Зараз яны, таленавітыя і няўрымслівыя, маюць заняцца тым, на што не хапала часу раней. І яны не могуць маўчаць гэтак жа, як не можа не спяваць свою песню салавей.
Нашы дзяды і прадзеды шанавалі і перадавалі народныя творы з пакалення ў пакаленне. Дзякуючы продкам мы не згублілі гэты каштоўны скарб.
Кіраўніком клуба з’яўляецца Надзея Некрашэвіч. Анатоль Саенка – акампаніятар. У клубе нязменна выступаюць Аляксандр Варановіч, Любоў Варановіч, Таццяна Сулкоўская, Валянціна Прылуцкая, Вольга Хільман, Марыя Рыбак, Лілія Лоўгач, Валянціна Казачук, Ганна Лой.
Не магу не сказаць добрых слоў у адрас Анатоля Саенкі. Ен не только таленавіты музыкант, але і спявак. Ен надае голасу лірычнасці, як віртуоз перабірае лады на баяне, а калі націсне на басы, выразна і гучна загрыміць музыка, то, здаецца, спявае ўся твая істота і душа, а ногі просяцца ў скокі.
Сення практычна ўсе галіны культуры імкнуцца да развіцця нацыянальнай культуры, захавання традыцый беларускага народа, менавіта такія, як гэты каллектыў, выхоўваюць ў людзей добрыя густы, абуджаюць станоўчыя пачуцці.
Увесь канцэрт ішоў у суправаджэнні гучных авацый, а пры заканчэнні ўдзячныя слухачы ўсталі і зал літаральна ўскалыхнуўся гарачымі вопліскамі.
Таццяна Рыбалка, п.Муляраўка.