Пачынаецца кампанія па прыпісцы да прызыўнога ўчастка
З другога студзеня 2020 года ў раёне пачынаецца кампанія па прыпісцы да прызыўнога ўчастка зарэгістрыраваных на тэрыторыі рэгіёна грамадзян 2004 года нараджэння і старэйшых узростаў, якія не зрабілі гэта ва ўстаноўленыя тэрміны.
Юнакі, згаданага вышэй года нараджэння, а таксама 1993-2003, якія не ўдзельнічалі ў мерапрыемствах па прыпісцы раней і не атрымалі асабістыя павесткі аб яўцы на прыпісны ўчастак, павінны самастойна прыбыць на прызыўны пункт Жыткавіцкага раёна, што размешчаны па адрасу: г. Жыткавічы, вуліца Пралетарская, дом 1, у перыяд з шостага студзеня па трыццаць першага снежня 2020 года. Пры сабе грамадзянін павінен мець пашпарт, пасведчанне аб нараджэнні і даведкі аб месцы жыхарства і саставе сям’і.
Сяргей БЕЛКА