«Наша Валечка», так завуць сацыяльнага работніка Валянціну Сядзельнік.

Так ласкава і па-важліва завуць пажылыя тураўчане свайго сацыяльнага работніка Валянціну Сядзельнік.

Пра мясцовых адзінокіх пенсіянераў яна клапоціцца ўжо дваццаць другі год. За спагадлівае сэрца ды прыветлівасць жанчына даўно заслужыла аўтарытэт сярод землякоў. У кожным падапечным Майсееўна нібы бачыць сваіх маці ці бацьку, і гэта дапамагае прыняць чужога чалавека і зразумець. І любоў у іх узаемная. Яна праведвае бабуль часта і ў водпуску, а тыя ёй тэлефануюць, каб падтрымаць на бальнічным.

Субяседніца ніколькі не саромяецца сваёй непрэстыжнай сціплай прафесіі. Яна ёй ганарыцца, бо справядліва лічыць: што можа быць больш высакародным, чым дапамагаць людзям. Хаця пра тое, што лёс прывядзе да такога хлеба, зразумела, не здагадвалася. Жадала быць поварам, і мару сваю здзейсніла, паспеўшы папрацаваць і ў рэстаране, і прадаўцом. Але пра мінулае не шкадуе, з задавальненнем кухарыць для сваіх бабуль ды песціць смакоткамі чатырох унучанят.

Сёння сацработнік апякае восем жыхароў Турава, з якіх дзве доўгажыхаркі 94- і 96-ці гадоў. Жанчына прызнаецца, што, не зважаючы на ўласны мудры ўзрост, да гэтай пары яшчэ многаму ў іх вучыцца.

Тэкст і фота Святланы Шакалян

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.