Завяршылі сяўбу азімых у “Прыазёрскае-Агра”, “Дзякавічы”, “Агра-Ляскавічы” і КСУП “Чырвоны Бор”
Працаўнікі чатырох гаспадарак раёна поўнасцю завяршылі сяўбу азімых зерневых культур.
У ліку іх акцыянерныя таварыствы “Прыазёрскае-Агра”, “Дзякавічы”, “Агра-Ляскавічы” і КСУП “Чырвоны Бор”.
Усяго бягучай восенню азімінай неабходна засеяць 12350 гектараў. Па стану на 14 кастрычніка работа выканана на 10716 гектарах. Пад сяўбу падрыхтавана 11244 гектары глебы, таксама ўнесена больш як трыццаць тысяч тон гною.