Інфармацыйная група райвыканкама правяла сустрэчу з калектывам Жыткавіцкай райветстанцыі

 

Інфармацыйная група райвыканкама пад кіраўніцтвам начальніка райсельгасхарчу Мікалая П’яўко правяла сустрэчу з калектывам Жыткавіцкай райветстанцыі.

Мікалай Мікалаевіч падрабязна расказаў спецыялістам установы пра асновы беларускага парламентарызму, гісторыі яго станаўлення і развіцця на сучасным этапе, а таксама аб  супрацоўніцтве айчынных народных абраннікаў на міжнароднай арэне. Што гэтыя звесткі сталі тэмай адзінага дня інфармавання ў краіне, невыпадкова. Як вядома, у наступным месяцы ў рэспубліцы пройдуць выбары ў Нацыянальны Сход, таму кожны грамадзянін  павінен усведамляць наколькі важнай  з’яўляецца гэтая кампанія ў жыцці нашага грамадства. Першы намеснік старшыні райвыканкама  спыніўся на выніках работы парламента шостага склікання і прывёў звесткі аб кандыдатах, якія будуць удзельнічаць у выбарах па Жыткавіцкай акрузе. Падкрэсліваючы знакавасць падзеі, кіраўнік аграрнай галіны рэгіёна папрасіў прысутных на сустрэчы праявіць  актыўнасць і выканаць у дзень выбараў свой грамадзянскі абавязак.

Прысутныя на мерапрыемстве, прадстаўнікі розных раённых арганізацый, данеслі да ветэрынараў і інфармацыю па надзённых пытаннях: пра вакцынацыю ад грыпу і арганізацыю медыцынскага абслугоўвання, экалагічныя акцыі, кадравае забеспячэнне раённага АПК, ход сельгасработ. Атрымалі працаўнікі райветстанцыі кампетэнтныя адказы на свае пытанні.

Сяргей БЕЛКА

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.