Амаль на палову скараціўся узровень беспрацоўя на Жыткаўшчыне

На першага кастрычніка ў раёне ўлічана 39 неўладкаваных грамадзян, у той час як на гэту ж леташнюю дату такіх было семдзясят два. За студзень-верасень уключна праз службу занятасці работу знайшлі 522 чалавекі, 63 працэнты з іх мелі статус беспрацоўных.

Сёння ў гэтай катэгорыі пераважаюць мужчыны, іх тры чвэрці ад агульнай колькасці. Паказальна, што на аднаго беспрацоўнага ў сярэднім прыпадае дзевяць вакансій. Суб’екты гаспадарання зараз прапануюць 338 свабодных месцаў. У топе самых запатрабаваных – сярэдні медыцынскі персанал, работнікі сельскай гаспадаркі і прадаўцы, паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.