Выйшлі на грэчку і проса
Цяжэе раённы каравай. Яго вага ўзрасла за кошт уборкі вышэйзгаданых культур, якая вядзецца ў гэтыя дні.
Грэчкі ў раёне пасеяна 273 гектары, якую абмалацілі на 187. Пры ўраджайнасці 12 цэнтнераў сабрана амаль 224 тоны, сто сорак тры з іх прыходзіцца на акцыянернае таварыства “Людзяневічы”. Нядрэнна абстаяць справы ў гэтай гаспадарцы і з просам. Тут самая высокая ўраджайнасць крупяной культуры – 36,3 цэнтнера. У ААТ “Тураўшчына” гэты паказчык складае 30 цэнтнераў з гектара. Усяго проса намалочана 123 тоны пры сярэднераённай аддачы з гектара 22,4 цэнтнера на круг.
Не меней важкім будзе ўнёсак і з палеткаў кукурузы, да абмалоту якой таксама прыступілі вяскоўцы. Усяго патрэбна ўбраць культуру на зерне на 3093 гектарах. Работа праведзена на 168, з якіх узята 731 тона зерня. Сярэдняя ўраджайнасць з аднаго кукурузнага гектара складае 43,5 цэнтнера. Але ёсць усе падставы, што яна намнога ўзрасце. Напрыклад, у акцыянерных таварыствах “Жыткавічыхімсервіс” гэты паказчык сягае пяцідзесяці цэнтнераў, а ў “Прыазёрскае-Агра” – 49,1.