Аграрыі раёна прыступілі да ўборкі агародніны
Асноўныя яе плантацыі размешчаны ў акцыянерным таварыстве “Тураўшчына” і сялянскай гаспадарцы М.Р. Шруба.
Палеткі радуюць выдатным ураджаем. Кожны гектар у сярэднім аддзячвае земляробаў 363,5 цэнтнера. Адпаведны і збор. У склады на захоўванне паступіла ўжо 2269 тон агародніны.
Не сядзяць без справы і садаводы акцыянернага таварыства “Тураўшчына”. Яны таксама збіраюць вырашчанае. Ужо нарыхтавана 402,5 тоны яблыкаў.