У раёне працягваюцца мерапрыемствы па прафілактыцы афрыканскай чумы свіней

У ліку іх і адстрэл дзікоў на ўгоддзях лесакарыстальнікаў.

Як паведамілі спецыялісты Жыткавіцкай раённай ветэрынарнай станцыі, з пачатку бягучага года ў лясах рэгіёна было ўпалявана шаснаццаць асобін клыкастага насельніка абшараў. А ўсяго з пачатку кампаніі па дэпапуляцыі дзіка на Жыткаўшчыне  знішчылі больш за тысячу галоў гэтай жывёлы. Спецыялісты правялі лабараторныя даследаванні туш забітых звяроў, якія адразу ж утылізавалі ў спецыяльных магільніках.

Ветэрынары разам з сельвыканкамамі, каб не дапусціць узнікнення ачагоў захворвання АЧС на прыватных падворках, таксама праводзяць вялікую растлумачальную работу сярод насельніцтва. Падчас гутарак з гаспадарамі спецыялісты ветстанцыі расказваюць пра прафілактычныя меры, даюць канкрэтныя парады, выкананне якіх дазволіць засцерагчы хатніх гадаванцаў ад хваробы. 

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.