Аграрыі распачалі продаж зерня новага ўраджаю дзяржаве
Хаця ўборка каласавых у раёне ў самым разгары, але аграрыі распачалі продаж зерня новага ўраджаю дзяржаве.
На Жыткавіцкую хлебную базу з сельгаспрадпрыемстваў па стану на 25 ліпеня паступіла 539 тон збажыны.
Большая частка з гэтай колькасці, 491 тона, пастаўлена працаўнікамі акцыянернага таварыства “Тураўшчына”.
Рэалізацыю зерня камбінатам хлебапрадуктаў пачалі і калектывы ААТ “Людзяневічы” і КСУПа “Бялёў”.
Сёлета гаспадаркі рэгіёна ў дзяржаўныя засекі павінны засыпаць 5380 тон каласавых.