Лепшага паказчыка у вобласці дамагліся аграрыі раёна
Сёлета аграрыі раёна нядрэнна спрацавалі з сяўбой кукурузы. Пры заданні 11400 гектараў яе насенне заштукавалі ў глебу на 12306, што складае 107,9 працэнта. Гэта лепшы паказчык у вобласці.
Поспех стаў магчымым дзякуючы намаганням механізатараў такіх гаспадарак як акцыянерныя таварыствы “Дзякавічы”, “Прыазёрскае-Агра”, “Жыткавічыхімсервіс” КСУПа “Бялёў”, сялянскай гаспадаркі М.Р. Шруба, і ТАА “ШрубФАРМ”, якія значна перавыканалі даведзеныя заданні па сяўбе згаданай культуры.
Зараз высілкі вяскоўцаў засяроджаны на доглядных мерапрыемствах за каралевай палёў. У сельгаспрадпрыемствах актыўна вядуцца падкормкі мінеральнымі тукамі яе пасеваў, а таксама хімпраполкі. Апошні аграпрыём праведзены на кукурузных пасевах на 77 працэнтах плошчаў, а ў сялянскай гаспадарцы М.Р. Шруба, акцыянерных таварыствах “Прыазёрскае-Агра” і “Жыткавічыхімсервіс” гэтую работу завяршылі. У ліку тых, хто ўнёс неабходныя дозы мінеральных тукаў пад культуру, працаўнікі ААТ “Дзякавічы” Набліжаецца важная справа да заканчэння і ў ААТ “Прыазёрскае-Агра”. У цэлым па раёну падкормлена ўгнаеннямі амаль 2000 гектараў “каралевы палёў”. Доглядныя мерапрыемствы таксама праводзяцца на пасевах яравых зерневых культур, і азімага рапсу, дзе вядзецца барацьба са шкоднікамі.