Сёлета грамадскі агарод раёна зойме 865 гектараў
І ў ім закіпела праца. Асноўныя вытворцы вітаміннай прадукцыі акцыянернае таварыства “Тураўшчына” і сялянская гаспадарка М.Р.Шруба поўным ходам вядуць сяўбу. Напрыклад, у першым сельгаспрадпрыемстве шчыруюць на плантацыях цыбулі і гароху. Дарэчы, апошняя культура зойме палову згаданай плошчы. Ладзяцца справы з закладкай падмурку будучага ўраджаю агародніны і ў фермера.
Сергей БЕЛКО