Старшыня раённага Савета дэпутатаў Уладзімір Кулеш вёў размову з жыхарамі рэгіёна

На прамую лінію з рознымі жыццёвымі пытаннямі да яго звярнуліся дзевяць чалавек.

Пенсіянерка з пасёлка Хваенск цікавілася, як ідзе вырашэнне яе праблемы – жанчына не першы месяц вядзе перапіску, каб выкупіць другую палову свайго дома, што належыць ААТ “Жыткавічлес”. З ліку вядомых было яшчэ адно тэлефанаванне. Жыхары інтэрната па вуліцы Дабравольскага, дзе на кухнях устаноўлены электрапліты, замест агульнага на ўсіх лічыльніка кілават устанаўліваюць у кватэрах асабістыя. Толькі адпаведныя службы (камунальная і энергетычная) чамусьці марудзяць з іх падключэннем. Ці нельга на іх паўплываць?

Востры сігнал аб безгаспадарчасці падала жыткаўчанка, якую турбуе, хто і навошта разбурае цагляныя прыбудовы ля ўваходу ў падвалы шматпавярховак (№23, 24, 28) ў Азёрным. Праёмы ў сценах не толькі псуюць знешні выгляд дамоў, а і пагражаюць абрушэннем. Садзейнічання ў рамонце жыткавіцкай вуліцы Калініна прасіла адна з яе жыхарак. Паводле слоў заяўніцы, нават па-сухому тут праехаць праблематычна, а ў дажджлівае надвор’е на ямах хуткая і іншы транспарт проста  грузнуць.

Звярнуць увагу на добраўпарадкаванне свайго пад’езда прасіла жанчына з вуліцы Хвойнай. Гэта месца агульнага карыстання ўпадабалі каты і сабакі, ад чаго санітарны стан тут адпаведны. Замест таго, каб вырашаць праблему бадзяжных (ці не?) жывёл, пажылая жанчына прапаноўвае загарадзіць пляцоўку пад лесвіцай дошкамі з мэтай ліквідацыі “кашлатага” прытулку.

Інвалід першай группы з вёскі Запясочча прасіла растлумачыць, ці мае яна льготы па аплаце за карыстанне тэлефонам, а пенсіянер са Старажовец хацеў даведацца, як атрымаць статус удзельніка Вялікай Айчыннай вайны. Яшчэ ў двух тэлефанаваннях, што паступілі з Сяменчы і Жыткавічаў, размова ішла пра навядзенне парадку на зямлі.

Старшыня райсавета дэпутатаў без увагі не пакінуў ніводны зварот. Па кожнаму акрэсленаму пытанню дадзены даручэнні службам, у кампетэнцыі якіх знаходзіцца іх вырашэнне. Усе заяўнікі ў бліжэйшы час атрымаюць адказы.

Святлана Шакалян 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.