ІІ абласны літаратурны конкурс “ТАБЕ ПЯЮ, МАЛАЯ РАДЗІМА!” пачнецца 1 красавіка
ІІ абласны літаратурны конкурс “ТАБЕ ПЯЮ, МАЛАЯ РАДЗІМА!” на лепшы паэтычны і празаічны твор прысвечаны памяці пісьменніка-земляка Міколы Гамолкі праводзіцца з 1 па 30 красавіка 2019 года ў Жыткавіцкім і Петрыкаўскім раёнах Гомельскай вобласці.
Заснавальнікамі і арганізатарамі конкурсу выступаюць Гомельскае абласное аддзяленне ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» і ўраджэнец Жыткаўшчыны, вядомы беларускі празаік, публіцыст і драматург, старшыня Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, сакратар Міжнароднага саюза пісьменнікаў і дзеячаў мастацтваў, член праўлення Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы Уладзімір Гаўрыловіч.
Конкурс праводзіцца пры падтрымцы мясцовых органаў улады, раённых газет, раённых бібліятэчных сістэм, устаноў адукацыі.
Абласны літаратурны конкурс праводзіцца з мэтай ушанавання памяці выдатнага савецкага пісьменніка, ураджэнца Прыпяцкага Палесся (нарадзіўся ў Петрыкаўскім раёне, жыў і вучыўся ў Жыткавіцкім раёне), стварэння і прапаганды таленавітых твораў, выяўлення і падтрымкі найболей таленавітых аўтараў-землякоў.
Яго мэтай з’яўляецца пошук твораў, якія адлюстроўваюць мінуўшчыну Палескага краю і сучасную рэчаіснасць, любоў да малой радзімы.
Конкурс праводзіцца асобна для ўдзельнікаў, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Жыткавіцкага і Петрыкаўскага раёнаў. Конкурс праводзіцца ў намінацыях “паэзія” і “проза”. Конкурс праводзіцца асобна для дзяцей і для дарослых.
Аўтары – дзеці (з 10 да 17 гадоў ), дарослыя (з 18 гадоў ) – удзельнічаюць у конкурсе самастойна і добраахвотна; яны гарантуюць, што ўсе аўтарскія правы на гэтыя творы належаць менавіта ім.
Заяўку на конкурс ( абавязкова паведамляецца прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара, месца вучобы, працы альбо занятку, хатні адрас, кантактны тэлефон) могуць падаць:
– аддзелы адукацыі, установы адукацыі, непасрэдна самі вучні агульнаадукацыйных устаноў, навучэнцы устаноў прафтэхадукацыі;
– аўтары.
Да заяўкі прыкладаюцца мастацкія творы на дзяржаўных мовах Беларусі.
У намінацыі “паэзія” – 1-2 вершы.
У намінацыі “проза” – апавяданне, эсэ, замалёўка, памерам да
4000 знакаў.
Заяўкі і творы дасылаюцца на электронны адрас: konkursgomelspb2018@yandex.by (з паметкай “На конкурс памяці М.Гамолкі).
Факт падачы заяўкі на конкурс сведчыць аб згодзе аўтара, у выпадку перамогі ў конкурсе, на размяшчэнне яго твора ў друкаваных і электронных СМІ рэгіёна і на наступную магчымую публікацыю на безганарарнай аснове ў альманаху «Літаратурная Гомельшчына» або іншай друкаванай прадукцыі, якая можа быць выпушчана па выніках конкурсу.
Да ўдзелу ў конкурсе не дапускаюцца творы, якія культывуюць гвалт, наркаманію, крымінальнныя праяўленні, індывідуальныя псіхічныя адхіленні, агрэсіўнае непрыманне грамадства. Не разглядаюцца творы, якія ўтрымліваюць ненарматыўную лексіку, а таксама якія спрыяюць нацыянальнай, расавай або рэлігійнай варожасці.
Вынікі конкурсу падводзяцца журы з ліку пісьменнікаў Гомельскага абласнога аддзялення ГА “СПБ”, лепшыя творы ўдзельнікаў конкурсу вызначаюцца калегіяльна. Крытэрыі ацэнак журы: мастацкая выразнасць і арыгінальнасць твора, валоданне літаратурнай мовай, пісьменнасць,творчая самастойнасць. Рашэнне журы з’яўляецца канчатковым і перагляду не падлягае.
Вынікі працы журы афармляюцца пратаколам, які прадстаўляецца заснавальнікам конкурсу.
Імёны пераможцаў аб’яўляюцца не пазней 10 мая 2019 года ў СМІ Гомельскай вобласці і на сайце аддзялення СПБ pismennik.by, паведамляюцца ў аддзелы адукацыі раёнаў і рэдакцыям раённых газет.
Па выніках конкурсу праводзіцца ўзнагароджанне пераможцаў (1, 2, 3 месцы) у кожнай намінацыі, з уручэннем памятных дыпломаў заснавальнікаў конкурсу (вызначаецца 6 прызавых месцаў для удзельнікаў з Жыткавіцкага і 6 прызавых месцаў для ўдзельнікаў з Петрыкаўскага раёнаў).
Пераможцам прысвойваецца ганаровае званне «Лаўрэат ІІ абласнога літаратурнага конкурсу “ТАБЕ ПЯЮ, МАЛАЯ РАДЗІМА!” памяці Міколы Гамолкі.
Старшынёй аргкамітэта і сузаснавальнікам конкурсу У.М. Гаўрыловічам заснаваны два спецыяльныя прызы (адзін для ўдзельніка конкурсу з Жыткавіцкага і адзін для удзельніка конкурсу з Петрыкаўскага раёнаў).
Мясцовымі органамі ўлады, фундатарамі, асобнымі ўстановамі і арганізацыямі могуць быць таксама заснаваны спецыяльныя прызы, узнагароды для пераможцаў конкурсу, пра якія яны да 10 мая 2019 года паведамляюць заснавальнікам конкурсу.
Узнагароджванне пераможцаў ІІ абласнога літаратурнага конкурсу “ТАБЕ ПЯЮ, МАЛАЯ РАДЗІМА!” праводзіцца ва ўрачыстым мерапрыемстве з удзелам заснавальнікаў конкурсу, прадстаўнікоў пісьменніцкай грамадскасці, улады і дзеячаў культуры. (Канкрэтнае месца правядзення будзе ўдакладнена).
Пераможцы конкурсу могуць быць запрошаны для ўдзелу ў ІІІ Міжнародным Форуме маладых літаратараў і аматараў мастацкай творчасці “Слова” і Міжнародным літаратурным фестывалі-свяце “Славянскія літаратурныя дажынкі – 2019”.