Сёлета на Жыткаўшчыне на ўборцы каласавых культур будзе задзейнічана сорак шэсць камбайнаў
Як паведамілі ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, усе машыны па першаму сігналу гатовы ўключыцца ў работу. Гэтым летам аграрыям раёна неабходна правесці абмалот збожжа на 10279 гектарах, таму нагрузка на адзін уборачны агрэгат складзе больш за дзвесце гектараў. Па словах спецыялістаў, гэта ў параўнанні з некаторымі рэгіёнамі вобласці не так і шмат, таму рэальна завяршыць кампанію у аптымальныя тэрміны. Дарэчы, самая высокая нагрузка на адзін камбаін (316 гектараў) пралічваецца ў КСУПе “Бялёў”, а самая нізкая – усяго 164 – у камунальным сельгаспрадпрыемстве “Коленскае”.
Гатовая да прыёмкі і дапрацоўкі ўраджаю і сушыльная гаспадарка раёна. Весціся гэтая работа будзе на адзінаццаці збожжатаках, якія адрамантаваны і ўкамплектаваны неабходнай колькасцю машыністаў.
Старт жніву ў раёне дадзены. Цяпер вяскоўцы чакаюць добрага надвор’я, каб масава весці працу на хлебнай ніве.