У раёне завяршыўся першы этап пасяўной кампаніі
У гаспадарках поўнасцю выканалі заданне па сяўбе ранніх каласавых культур. Яны размясціліся на 4680 гектарах. Найбольшыя плошчы ў акцыянерных таварыствах “Тураўшчына” (1757 гектараў), “Людзяневічы” і “Прыазёрскае-Агра” (адпаведна па сямсот у кожнай).
Зараз аграрыі вядуць сяўбу кукурузы, якая зойме дзесяць тысяч гектараў. Для гэтага ў сельгаспрадпрыемствах падрыхтавана глеба на трох тысячах гектарах, а культура пасеяна на амаль тысячы. Усяго ж бягучай вясной аграрыям рэгіёна неабходна рознымі культурамі засеяць 21115 гектараў. Дарэчы, у ААТ “Тураўшчына” распачалі работы на грамадскім агародзе. Поўнасцю справіліся на пяцьдзесяці гектарах з сяўбой цыбулі, а зараз заняліся гарохам. Усяго агароднінныя культуры ў гаспадарцы будуць вырошчваць на 770 гектарах.
Сяргей БЕЛКА