У раёне працягваецца кампанія па правядзенні дзяржаўнага гадавога тэхнічнага агляду трактароў…

Працягваецца кампанія па правядзенні дзяржаўнага гадавога тэхнічнага агляду трактароў, прычэпаў да іх, меліярацыйных, дарожна- будаўнічых і самаходных сельскагаспадарчых машын. “Каб гэтае мерапрыемства прайшло паспяхова і арганізавана, распрацаваны і зацверджаны рашэннем райвыканкама спецыяльны графік правядзення тэхагляду ў арганізацыях”, – аб чым паведаміў галоўны дзяржаўны інжынер-інспектар раённай інспекцыі Дзяржтэхнагляду Ігар Луцко.

Важнымі ўмовамі здачы экзамену з’яўляюцца: поўная гатоўнасць транспартнага сродку, наяўнасць пераліку неабходных дакументаў на яго. Да пачатку праверкі тэхніка павінна быць зарэгістравана ў Дзяржтэхнаглядзе, памыта і пафарбавана, на яе атрыманы дзяржаўныя нумарныя знакі. На трактарны прычэп іх трэба нанесці чырвонай фарбай на задні борт. Уласніку неабходна разам з транспартным сродкам прадаставіць: запоўнены ў адпаведнасці з патрабаваннямі тэхнічны пашпарт і сервісную кніжку, тэхнічны талон і страхавы поліс, а механізатарам — таксама даведаку аб стане здароўя і пасведчанняў устаноўленага ўзору з адпаведнымі катэгорыямі, якія дазваляюць працаваць на тым або іншым тыпе тэхнікі. Гэтыя патрабаванні інспекцыя Дзяржтэхнагляду прад’яўляе і прыватным уладальнікам трактароў, прычэпаў і паўпрычэпаў, а таксама фермерам. Згодна з графікам, яны сваю тэхніку на агляд выстаўляюць у той жа дзень, калі ён праводзіцца ў сельгаспрадпрыемствах, на тэрыторыі якіх пражываюць гаспадары машын.
Важна адзначыць, што працэдура платная. За трактар, машыну неабходна заплаціць 30 працэнтаў, а за прычэп – 20 працэнтаў ад памеру базавай велічыні. Зборы пералічваюцца ў ААТ “АСБ Беларусбанк” на наступныя рэквізіты: БІК установы АКВВВУ2Х, рахунак аплаты Галоўнага ўпраўлення Мінфіна Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці № ВY72АКВВ36004170005070000000, прызначэнне плацяжу 03002, УНП 400555165. Квітанцыя аб пералічэнні сродкаў за праходжанне тэхагляду прад’яўляецца непасрэдна інспектару ў дзень мерапрыемства.
— Паспяховае правядзенне тэхнічнага агляду машын найперш будзе садзейнічаць бяспецы дарожнага руху, — адзначае дзяржаўны інспектар Ігар Луцко. — Удзел у ім спраўных машын дазволіць пазбягаць пазаштатных сітуацый не толькі на дарогах, але і на вытворчых участках. Таму на месцах патрэбна сур’ёзна аднесціся да падрыхтоўкі наяўных транспартных сродкаў, каб яны паспяхова прайшлі праверку і былі дапушчаны да работы.

Сяргей МІКАЛАЕЎ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.