Асаблівую тэматычную выставу прэзентуе Тураўскі краязнаўчы музей

 

Экспазіцыя, прысвечаная Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў “Афганістан – наш боль”, будзе дзейнічаць на працягу лютага. Да ўвагі наведвальнікаў прапануюць шэраг фондавых матэрыялаў, распавядаючых пра ўдзел землякоў у ліквідацыі канфлікту на тэрыторыі гэтай краіны. У іх ліку газетныя публікацыі, уласныя рэчы, пісьмы дадому.

Да слова, нягледзячы на тое, што год толькі распачаўся, супрацоўнікі музея паспелі зладзіць ужо тры выставы. “Калядныя замалёўкі” пазнаёмілі з навагоднімі паштоўкамі савецкага часу, старымі кнігамі і вырабамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якія адлюстроўваюць навагоднюю тэму. Таксама пабачылі свет шэраг ікон, ад вялізных да мініяцюр, якія захоўваюцца ў запасніках. А на Вадохрышча на адзін дзень адкрылі карцінную галерэю. У ёй экспанаваліся работы, адлюстроўваючыя хрысціянскія помнікі, на большасці якіх – выявы тураўскіх цэркваў.

На жаль, з-за праблем з пераправай пабачыць гэтыя ўнікальныя рэчы змаглі нямногія. Паток турыстаў аб’ектыўна зменшыўся. Так, за студзень музей наведалі каля 60 чалавек.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.