Забяспечваць працэс галасавання на Жыткаўшчыне будуць 59 участковых выбаркамаў
На гэтым тыдні, з другога лютага, пачынаецца дзяжурства членаў камісій. У вызначаны час (з панядзелка па пятніцу – 17.00-19.00 і ў суботу – 12.00-14.00) кожны жадаючы можа прыйсці на свой участак і праверыць, ці ўнесены ён у спісы для галасавання. Іх удакладненнем якраз зараз займаюцца выбаркамы. Тут жа павінны быць аформлены стэнды з інфармацыйнымі матэрыяламі пра кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дваццаць восьмага склікання. А не пазней чым праз тыдзень жыхарам рэгіёна накіруюць паведамленні – дзе, калі і за каго ім прадстаіць галасаваць 18 лютага.
Па папярэдніх падліках, на Жыткаўшчыне пражывае 27 тысяч чалавек, надзеленых выбарчым правам. Згодна з заканадаўствам яно прадстаўляецца грамадзянам Рэспублікі Беларусь, дасягнуўшым 18 гадоў. У выбарах не ўдзельнічаюць асобы, прызнаныя судом недзеяздольнымі, а таксама тыя, хто знаходзіцца пад вартай ці ў месцах пазбаўлення волі.