У асартыменце цэнтральнай жыткавіцкай аптэкі №90 з’явіліся наборы для экспрэс-аналіза ВІЧ-інфекцыі.

Гэта сістэма дазваляе ў хатніх умовах з высокай дакладнасцю вызначыць наяўнасць у арганізме чалавека небяспечнага вірусу. Тэст паказвае прысутнасць антыцелаў да ВІЧ у сліне чалавека. Вынік бачны візуальна праз 20 хвілін. Працэдура не патрабуе прафесійных навыкаў і дадатковага абсталявання. Разам з тым, канчатковы дыягназ на фоне ўсёй клінічнай карціны можа выставіць толькі спецыяліст-медык.

Па даных раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, на цяперашні час у нашым рэгіёне зарэгістраваны 141 выпадак захворвання на вірус імунадэфіцыту чалавека. Зразумела, што ў статыстыку трапляюць толькі лабараторна абследаваныя людзі, а колькі носьбітаў гэтай інфекцыі на самай справе, не ведае ніхто. Найбольшая ўдзельная вага выяўленых ВІЧ-станоўчых прыпадае на асоб старэй за 40 год – 47,3 працэнта. Распаўсюджваецца зараз хвароба выключна палавым шляхам, а гэта значыць, што ні ўзрост, ні наяўнасць сям’і, ні сацыяльны статус ці ўзровень даходаў не могуць гарантаваць, што новы партнер не апынецца хворым. Таму спецыялісты заклікаюць сурьёзна ўзважваць рызыку інфіцыравання, а тэст на ВІЧ мэтазгодна праводзіць не раней за 6 тыдняў пасля падазронага кантакту. Своечасовае звяртанне да медыкаў дазваляе як мага раней распачаць супрацьрэтравірусную тэрапію.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.