Будаўнікі прыступілі да дэмантажных работ на лазні
Калінкавіцкія будаўнікі прыступілі да дэмантажных работ на жыткавіцкай лазні.
Пляцоўку у мэтах бяспекі абгарадзілі і з пятніцы пачалі разбіраць канструкцыі. Паралельна ідзе распрацоўка праектна-каштарыснай дакументацыі на рамонт аб’екта, удакладнілі ў вытворча-тэхнічным аддзеле КУП “Жыткавіцкі камунальнік”.
Мяркуецца, што ад будынака ў канчатковым выглядзе застануцца толькі вонкавыя сцены, астатняе падлягае рэканструкцыі. Калі ўсё пойдзе па плану, то праз некалькі месяцаў аматары лазнёвага веніка змогуць паддаць пары.