На таргі зноў выстаўляецца сельскі клуб вёскі Хваеск
Чарговы аукцыён па продажу нерухомасці адбудзецца 6 чэрвеня. На таргі зноў выстаўляецца сельскі клуб вёскі Хваеск.
Гэта будзе ужо семая спроба знайсці аб’екту новага гаспадара – прыватніка альбо юрыдычную асобу. За мінулы час цагляны будынак плошчай 378 квадратных метраў патаннеў да 1 базавай велічыні, што складае 23 рублі. Не эксплуатуецца ён крыху больш за год, а ўзведзены быў у сярэдзіне васьмідзясятых.
Як паведамілі ў аддзеле эканомікі райвыканкама, на цяперашні час у спісе лотаў знаходзіцца сем невыкарыстоўваемых аб’ектаў, тры з якіх унесены сёлета.
Святлана Шакалян