З выраю на Палессе ляцяць
На базе Тураўскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі створана першае на Гомельшчыне аддзяленне рэспубліканскай грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны”.
Як вядома, наш прыпяцкі рэгіён даўно прызнаны тэрыторыяй, важнай для птушак. У Тураве знаходзіцца адзіная на Беларусі станцыя кальцавання водна-балотных птушак і вядомы арніталагічны заказнік міжнароднага значэння “Тураўскі луг” – месца гняздавання і абітання прадстаўнікоў пярнатага царства, у тым ліку рэдкіх, занесеных у Чырврную кнігу.
Раённая суполка АПБ будзе садзейнічаць захаванню біялагічнай разнастайнасці рэгіёна, развіццю экалагічнай адукацыі навучэнцаў і мясцовага насельніцтва.
Святлана шАКАЛЯН