Депутаты освободили от налога на тунеядство 23 жителей Житковичского района
Падчас сваёй трыццаць другой пазачарговай сесіі дэпутаты райсавета 27-га склікання працавалі над надзвычай актуальнымі на цяперашні час для нашага грамадства пытаннямі. Хаця іх вынесена на парадак было толькі два, але значнасць кожнага патрабавала ад народных абраннікаў пры прыняці рашэнняў глыбокага і ўдумлівага ўнікнення ў сітуацыю.
Размова на сесіі вялася пра людзей, якія павінны плаціць збор на фінансаванне дзяржаўных расходаў. А дакладней, дэпутатам сваімі галасамі неабходна было даць станоўчы або адмоўны адказ тым грамадзянам, якія звярнуліся ў райвыканкам, каб іх вызвалілі ад такога падатку. Усяго на разгляд сесіі было вынесена 36 спраў, якія ўжо дэталёва вывучыліся рабочай групай райвыканкама. Вынікі папярэдняй работы спецыялістаў агучыла намеснік начальніка фінансавага аддзела Галіна Валохіна. У прыватнасці, яна данесла да дэпутатаў, што рэкамендуецца вызваліць ад уплаты збору на фінансаванне дзяржрасходаў 23 жыхароў раёна. Прычыны для гэтага, якія назвалі ў сваіх заявах грамадзянне, па меркаванні спецыялістаў рабочай групы аказаліся важнымі. Гэта і цяжкае матэрыяльнае становішча, і вучоба, і служба ў арміі, і догляд нямоглых старых бацькоў – усё, што не давала магчымасці людзям стала працаўладкавацца. Народныя абранікі адзінадушна падтрымалі зробленыя спецыялістамі рабочай групы вывады і пастанавілі адмяніць такім людзям упплату збору на фінансаванне дзяржаўных расходаў.
Вострая палеміка разгарэлася, калі пачалі разгляд кандыдатур, якія ўсё ж павінны выканаць свой грамадзянскі абавязак і ўнесці ў дзяржаўную скарбонку налічаныя сумы. Такіх набралася 13 чалавек. Кожную справу дэпутаты разглядалі надзвычай уважліва, узважана. Як вынік гэтай работы, прынятыя рашэнні не толькі аб адмове ў вызваленні ад уплаты збораў на фінансаванне дзяржрасходаў, але некаторыя справы, накіраваныя для далейшага вувычэння. Прычым, дэпутаты райсавета ў гэтым прымуць самы непасрэдны і актыўны ўдзел.
Сяргей БЕЛКА